У імідж-каталозе выкладзены массіў факсімільных вобразаў вонкавых бакоў каталогавых картак, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю, зафіксаваную ў складніках Генеральнага алфавітнага каталога і Сістэматычным каталозе картаграфічных выданняў. Каталог падае звесткі пра наяўнасць у фондзе бібліятэкі разнастайных відаў дакументаў, што выдаваліся з 1800 г. па 2006 г. (дакументы, якія выдаваліся ўключна па XVI ст., адлюстраваныя ў алфавітным каталозе НДА кнігазнаўства), і звесткі аб месцазнаходжанні ўсіх экзэмпляраў дакумента ў бібліятэчным фондзе (яго шыфры захавання).
У аснове алфавітнага каталога ляжыць размеркаванне бібліяграфічных запісаў паводле алфавіту: імёнаў асоб, загалоўкаў дакументаў, назваў устаноў. Аснова сістэматычнага каталога - раздзелы табліц Бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі.
Структура імідж-каталога адпавядае структуры карткавага каталога: этыкеткі і нумарнае пазначэнне на каталогавых скрынях і раздзяляльнікі ўнутры скрыні - літарныя, складовыя, аўтарскія, пазначаныя індэксамі асноўных табліц Бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі.